Па якіх законах жылі нашы продкі (Бел)

12+
12+

14 минут назад

ПожаловатьсяНарушение авторских прав
12+
12+

14 минут назад

ПожаловатьсяНарушение авторских прав
12+
12+

14 минут назад

У свеце існуюць розныя законы. Ёсць, напрыклад, законы прыроды. Сапраўды, чалавек не можа спыніць дождж ці снегапад. Нельга загадаць ветру не ламаць дрэвы і не разбураць дамы. Гэтыя законы незалежныя ад чалавека. З цягам часу ў людзей з’явіліся свае законы. Яны былі заснаваны на правілах штодзённага жыцця. Напрыклад, вы і сёння ведаеце, што старэйшых трэба паважаць. Трэба любіць і шанаваць сваіх бацькоў, бабуль і дзядуляў, дапамагаць ім. Проста і зразумела, ці не так? А гэта і ёсць няпісаныя законы, якія выпрацавала само жыццё. Паводле такіх законаў паважалі тых людзей, якія сумленна працавалі і добра ставіліся да іншых. У часы Полацкага княства, першай дзяржавы на нашай тэрыторыі, існаваў агульнанародны збор — веча. У вялікіх гарадах людзі збіраліся на галоўнай плошчы, каб разам прыняць закон ці важнае рашэнне. У час галасавання людзі не падымалі руку, як цяпер, а проста крычалі. У каго галасы былі мацнейшыя, тыя і перамагалі. Такія законы спачатку не запісваліся. Вы ўжо ведаеце, што першыя пісаныя законы ва ўсходніх славян называліся «Руская Праўда». Гэтыя законы падрыхтаваў сын Рагнеды вялікі кіеўскі князь Яраслаў Мудры. У 16 стагоддзі ў Вялікім Княстве Літоўскім з’явіўся Статут. Гэта быў адзін з першых у Еўропе збораў законаў. Адным з яго складальнікаў стаў выдатны дзяржаўны дзеяч Леў Сапега. Статут быў напісаны на старабеларускай мове. У ім вызначаліся правы і абавязкі ўсіх жыхароў княства — ад вялікага князя да селяніна. Згодна са Статутам усе дзяржаўныя органы і службовыя асобы павінны былі дзейнічаць адпаведна закону. Цікава, што ў Статуце пералічваліся віды звяроў і птушак, якія знаходзіліся пад абаронаю дзяржавы. Запісаныя ў кнігах законы і правілы паўсядзённага жыцця дапамагалі людзям жыць у міры і згодзе. Чалавек і свет. Мая Радзіма Беларусь: вучэбны дапаможнік для 4 класа/ Паноў С. В., Тарасаў С. В.- Мн, 2018.- 166 с. #Беларусь #Радзіма #ЧалавекІСвет

Название:

Па якіх законах жылі нашы продкі (Бел)

Категория:

Разное